Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Снапкоў заявіў пра «дыпляматычны геній» Лукашэнкі пасьля пачатку будаўніцтва кітайскага стадыёна ў Менску


Праект Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Менску
Праект Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Менску

30 чэрвеня ў Менску на стадыёне «Дынама» прайшла ўрачыстая цырымонія з удзелам кітайскіх дыпляматаў і беларускіх чыноўнікаў. За кітайскія грошы ў Менску пачынаюць будаваць Нацыянальны футбольны стадыён і басэйн міжнароднага стандарту.

Як паведамляе Беларуская фэдэрацыя футболу, сымбалічную стужку перарэзалі кітайскі амбасадар Цуй Цімін, першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў, міністар спорту і турызму Сяргей Кавальчук, старшыня футбольнай фэдэрацыі Ўладзімер Базанаў, міністар эканомікі Аляксандар Чарвякоў, старшыня Менгарвыканкаму Анатоль Сівак.

Як вынікае з заяваў выступоўцаў, на будаўніцтва двух аб’ектаў Кітай выдзеліць Беларусі 240 мільёнаў даляраў. Раней гаварылася, што сума складзе 180 мільёнаў даляраў. Беларускі бок падрыхтаваў пляцоўкі для кітайскіх будаўнікоў, «не спыняючы працу нават падчас пандэміі».

«Мы сьведкі дыпляматычнага генія нашага прэзыдэнта. Гэта цалкам ягоная ідэя, ад пачатку і да канца», — адзначыў у вітальным слове Мікалай Снапкоў.

Нацыянальны футбольны стадыён будзе пабудаваны ў Менску на скрыжаваньні вуліц Ванеева і Партызанскага праспэкта. Зьмяшчальнасьць арэны складзе 33 000 месцаў, заплянаваная дата ўводу — 2023 год.

Басэйн таксама хочуць збудаваць да 2023 году, ён разьмесьціцца ў раёне станцыі мэтро «Маладзёжная».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG