Падзеі 1 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
1 ліпеня 1858 году Чарльз Дарвін і Альфрэд Расэл Ўолэс упершыню агучылі тэорыю эвалюцыі, згодна зь якой усе віды разьвіліся з агульных прародзічаў праз працэс натуральнага адбору.
Таксама ў гэты дзень
1535 — пачаўся суд над Томасам Морам, ангельскім палітыкам і пісьменьнікам.
1569 — заключана Люблінская ўнія паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім.
1812 — Напалеон Банапарт абвясьціў узнаўленьне Вялікага Княства Літоўскага і стварыў часовы ўрад ВКЛ.
У апошняй бітве Напалеона ваявалі і беларусы
1863 — пачалася бітва пры Гетысбэргу, адна з вырашальных бітваў Грамадзянскай вайны ў ЗША, у якой войска Поўначы разьбіла войска Поўдня.
1867 — была абвешчана незалежнасьць Канады.
1916 — падчас Першай Усясьветнай вайны пачалася бітва на Соме.
1921 — зацьвердзілі статут Таварыства беларускай школы, створанага ў Вільні.
1944 — у Брэтан-Вудсе пачалася канфэрэнцыя, на якой былі ўтвораныя Міжнародны валютны фонд і Сусьветны банк.
1963 — брытанскі ўрад прызнае, што Кім Філбі працаваў як савецкі агент. Ён быў завэрбаваны савецкай выведкай у 1934 годзе і працаваў на высокіх пасадах у брытанскай выведцы.
1974 — прэзыдэнт ЗША Рычард Ніксан падчас свайго візыту ў СССР наведаў Беларусь.
1989 — у Кіеве створаны «Народны рух Украіны».
1991 — Варшаўскі абарончы пакт абвешчаны «няісным» на апошнім саміце гэтай арганізацыі.
1997 — Ганконг ізноў стаў часткай Кітаю.
2002 — уступіў у дзеяньне статут Міжнароднага крымінальнага суду.
2013 — Харватыя ўступіла ў Эўрапейскі Зьвяз.
2016 — у Беларусі адбылася дэнамінацыя. Зь беларускіх рублёў зьніклі чатыры нулі, старыя банкноты замянілі новымі, а замест самых дробных упершыню ўвялі манэты.
Пасьля дэнамінацыі. Як зьмяніўся курс новага рубля, на колькі вырасьлі цэны і іншыя цікавыя факты
У гэты дзень нарадзіліся
1780 – Карл Кляўзэвіц, нямецкі генэрал і ваенны тэарэтык.
1804 – Жорж Санд, француская пісьменьніца.
1927 – Зора Кіпель, бібліёграф, літаратуразнаўца, публіцыстка, грамадзка-культурная дзяячка эміграцыі ў ЗША.
1961 – Дыяна, прынцэса Ўэльская.
У памяці
1896 — памерла Гарыет Бічэр-Стоў, амэрыканская пісьменьніца, аўтарка раману «Хаціна дзядзькі Тома».
1938 — НКВД расстраляў Івана Цьвікевіча, беларускага навукоўцу, кіраўніка мэдычнай сэкцыі Інстытуту беларускай культуры.
2009 — памёр Марлон Брандо, амэрыканскі кінаактор.