Падзеі 30 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
30 чэрвеня 1898 году ў Віцебску пачаўся трамвайны рух.
Таксама ў гэты дзень
1792 — завяршыўся Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай.
1810 — Нідэрлянды уключаныя ў склад Францыі.
1894 — Карэя абвясьціла незалежнасьць ад Кітаю.
1905 — Альбэрт Эйнштэйн апублікаваў артыкул, у якім выклаў тэорыю адноснасьці.
1908 — падзеньне Тунгускага мэтэарыту.
1934 — «Ноч доўгіх нажоў» у Трэцім Райху, зьнішчэньне кіраўнікоў штурмавых атрадаў (СА) нацысцкай партыі.
1956 — у газэтах у СССР апублікаваная пастанова ЦК КПСС «Аб пераадоленьні культу асобы і яго наступстваў».
1984 — адкрыўся рэгулярны рух на першай лініі Мінскага мэтрапалітэну.
У гэты дзень нарадзіліся
1911 ― Чэслаў Мілаш, польскі паэт, празаік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1980 году.
У памяці
1969 — Міхайла Грамыка, беларускі пісьменьнік і навуковец.
1993 — Міхась Мельнікаў, беларускі краязнаўца.
2010 — Уладзімер Ісаенка, беларускі археоляг. Ісаенка стаў адкрывальнікам археалёгіі беларускага Палесься, асноўным дасьледчыкам каменнага веку.
2012 — Іцхак Шамір, прэм’ер-міністар Ізраілю. Нарадзіўся ў мястэчку Ружаны на Берасьцейшчыне.