Каля 40 чалавек 29 чэрвеня правялі пікет каля беларускай амбасады ў Рызе, пратэстуючы супраць рэпрэсій у Беларусі.
Удзельнікі пратэстнай акцыі патрабавалі вызваленьня палітвязьняў і забесьпячэньня свабодных і справядлівых прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні. Яны трымалі плякаты з надпісамі «Спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі», «Свабодныя выбары ў Беларусі», «Спыніць гвалт у Беларусі».
У пікеце, арганізаваным мясцовай беларускай дыяспарай у Латвіі, узяла ўдзел эўрадэпутатка Сандра Калніетэ, а таксама прадстаўнікі Латвійскага саюзу ўкраінцаў.