Падзеі 29 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
29 чэрвеня 1940 году адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацыяў жыхароў Заходняй Беларусі ў Сібір. Толькі за адзін гэты дзень былі вывезены 23 тысячы чалавек.
Таксама ў гэты дзень
1440 – вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім быў выбраны Казімер Ягелончык.
1613 – дашчэнту згарэў лёнданскі тэатар «Глёбус».
1941 – у Менску было заплянаванае ўрачыстае адкрыцьцё новага Камсамольскага возера і купальнага сэзону. Аднак пляны былі перакрэсьленыя ўварваньнем у Беларусь нямецкіх войскаў.
1944 – пачаталася Менская апэрацыя, у выніку якой вызвалілі Менск.
У гэты дзень нарадзіліся
1896 — Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, паэт, публіцыст.
1913 — Часлаў Будзька, беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, настаўнік.
1925 — Юры Астроўскі, беларускі акадэмік, дырэктар Інстытуту біяхіміі Акадэміі навук, стваральнік Горадзенскай біяхімічнай школы.
1956 — Ніна Баршчэўская, беларуская мовазнаўца, грамадзкая й культурная дзяячка.
1962 — Мікола Маркевіч, беларускі журналіст і палітык, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, рэдактар горадзенскай газэты «Пагоня».
У памяці
1958 — Фабіян Ярэміч, палітык, культурны дзяяч. Сябра Рады БНР у 1918 годзе. Актыўна ўдзельнічаў у працы Таварыства беларускай школы.
1994 — Іван Ласкоў, беларускі пісьменьнік, перакладнік, крытык, гісторык.
2003 — Кэтрын Хэпбёрн, амэрыканская кінаакторка.