Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кватэры маці блогера Пятрухіна прайшоў ператрус. Паводле сваякоў, блогера вінавацяць па трох артыкулах


Берасьцейскі блогер Сяргей Пятрухін
Берасьцейскі блогер Сяргей Пятрухін

У Кобрыні ў кватэры маці затрыманага па крымінальнай справе берасьцейскага блогера Сяргея Пятрухіна 26 чэрвеня прайшоў ператрус.

«Супрацоўнікі міліцыі прад’явілі сваякам Пятрухіна пастанову аб ператрусе. У ёй фігуравалі тры артыкулы Крымінальнага кодэксу, якія ставяцца ў віну Сяргею Пятрухіну. Нумароў артыкулаў сваякі не запомнілі», — сказаў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк.

Паводле праваабаронцы, ператрус праходзіў крыху больш за гадзіну — з 10.30 да 11.40. Нічога не знайшлі і не забралі.

Блогера Сяргея Пятрухіна, які адбываў 15-суткавы адміністрацыйны арышт у ізалятары часовага ўтрыманьня Кобрынскага РАУС, 25 чэрвеня перавялі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна ў Менску.

Як кажа берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін, паводле сьледчага, які яму пазваніў, Пятрухін будзе на Акрэсьціна тры дні, потым яго перавядуць у СІЗА. Сьледчы дадаў, што Пятрухін затрыманы па справе Ціханоўскага.

Сяргей Пятрухін — удзельнік ініцыятыўнай групы па вылучэньні ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай, блогер. Актыўна ўдзельнічаў у пратэстах супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці.

Беларускія правабаронцы прызналі яго палітычным зьняволеным.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG