Лінкі ўнівэрсальнага доступу

HBO вярнуў «Зьнесеных ветрам» з камэнтаром для прагляду


Стрымінгавы сэрвіс HBO Max вярнуў для прагляду фільм «Зьнесеных ветрам» рэжысэра Віктара Флэмінга. Карціна паводле раману Маргарэт Мітчэл выйшла на экраны ў 1939 годзе.

У пачатку чэрвеня фільм зьнялі з адкрытага доступу. Прадстаўнікі HBO тады заявілі, што карціна зьмяшчае расавыя забабоны, якія былі раней распаўсюджаныя ў амэрыканскім грамадзтве.

Фільм вярнулі на плятформу з камэнтарамі аб гістарычным кантэксьце. Перад пачаткам прагляду будуць паказваць выступленьне прафэсара Чыкагскага ўнівэрсытэта Жаклін Сьцюарт. У роліку яна кажа, што фільм зьяўляецца адным з самых папулярных фільмаў усіх часоў. Аднак карціна выклікала пратэсты праз рамантызацыю Канфэдэрацыі і стэрэатыпных вобразаў чарнаскурых пэрсанажаў.

Абмеркаваньне праблем расавай дыскрымінацыі аднавілася ў канцы траўня пасьля жорсткага затрыманьня паліцыянтамі ў Мінэапалісе афраамэрыканца Джорджа Флойда. Ён памёр у бальніцы. У ЗША і іншых краінах сьвету прайшлі масавыя акцыі супраць расізму і жорсткіх дзеяньняў паліцэйскіх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG