Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўкраінскім Прыкарпацьці паводка: затапіла і шпіталь з хворымі на COVID-19


Ва Ўкраіне ўжо два дні працягваюцца моцныя дажджы, якія прывялі да выхаду зь берагоў рэк і паводкі ў Прыкарпацьці. Прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль, які знаходзіцца ў рэгіёне, заявіў, што сытуацыя «крытычная» і што маштаб цяперашняга стыхійнага бедзтва перавышае маштаб аналягічнай паводкі, якая адбылася ў рэгіёне ў 2008 годзе.

24 чэрвеня стала вядома, што ў горадзе Галічы паводка затапіла раённы шпіталь, дзе ў тым ліку лекуюць хворых на каранавірус. У шпіталі ідзе эвакуацыя пацыентаў.

Узровень вады ў Днястры пасьля дажджоў узьняўся амаль на сем мэтраў, а падтопленых населеных пунктаў ужо больш за 200. У адной Івана-Франкоўскай вобласьці разбурана 110 км аўтадарог, пашкоджана 90 мастоў.

Таксама моцна пацярпелі Львоўская і Чарнавіцкая вобласьці. Парушаныя транспартныя зносіны з 34 населенымі пунктамі.

Ужо афіцыйна пацьверджана, што тры чалавекі загінулі ў выніку стыхіі, яшчэ адзін пакуль лічыцца зьніклым бязь вестак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG