Масавыя антыкітайскія акцыі праходзяць у Індыі, пратэстоўцы паляць партрэты старшыні КНР Сі Цьзіньпіна і сьцягі КНР, паведамляе ў сераду індыйская газэта Times of India.
Адносіны паміж Індыяй і Кітаем ускладніліся пасьля сутыкненьня на Лініі фактычнага кантролю — дэмаркацыйнай лініі паміж дзьвюма дзяржавамі ва ўсходняй частцы гімалайскага рэгіёну Лядах.
У выніку сутыкненьня ёсьць ахвяры з абодвух бакоў — індыйцы страцілі 20 салдатаў, кітайцы, як паведамляе індыйская прэса са спасылкай на крыніцы ў амэрыканскай выведцы, — 35.
Індыйскі бок, наадварот, сьцьвярджае, што інцыдэнт справакаваны дзеяньнямі менавіта кітайскіх вайскоўцаў.
Напружанасьць уздоўж мяжы паміж двума бакамі ўзрасла ў мінулым месяцы. Пэкін і Дэлі неаднаразова абвінавачвалі адзін аднаго ў перасячэньні мяжы ў згаданым раёне.
Тэрытарыяльныя спрэчкі паміж КНР і Індыяй у 1962 годзе прывялі да кітайска-індыйскай памежнай вайны.