Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 40 праваахоўнікаў у цывільным: выбарчыя пікеты ля Камароўкі ў Менску. Фотагалерэя

14 чэрвеня ў Беларусі працягваецца збор подпісаў за вылучэньне кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі. Да канца збору подпісаў засталося менш за тыдзень.

Ля Камароўскага рынку ў Менску разгорнутыя пікеты Сяргея Чэрачня, Валера Цапкалы, Віктара Бабарыкі, Андрэя Дзьмітрыева, Вольгі Кавальковай, Мікалая Казлова і Юрася Губарэвіча.

Нягледзячы на нешматлюднасьць пікетаў, на пад'езьдзе да Камароўкі дзяжурыць ДАІ, праваахоўнікі ў цывільным здымаюць прысутных на камэры. Паводле назіральнікаў, зь якімі пагутарыла Свабода, на 13-ю гадзіну на Камароўцы было каля 230 чалавек, пры гэтым назіральнікі налічылі больш за 40 праваахоўнікаў у цывільным. Ля некаторых пікетаў чэргі, многія людзі ставяць подпісы адразу за некалькіх або нават за ўсіх кандыдатаў.

16x9 Image

Уладзь Грыдзін

Журналіст Радыё Свабода

XS
SM
MD
LG