Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай абвясьціў пра новую ўспышку COVID-19 у Пэкіне


Мэдыцынскі работнік у ахоўным касьцюме робіць тэст на каранавірус жыхару горада Ўхань
Мэдыцынскі работнік у ахоўным касьцюме робіць тэст на каранавірус жыхару горада Ўхань

У Кітаі паведамляецца пра найбольшую штодзённую колькасьць новых выпадкаў каранавірусу за апошнія два месяцы.

14 чэрвеня Нацыянальная камісія па ахове здароўя зарэгістравала 57 новых выпадкаў COVID-19, 36 зь якіх былі зьвязаны з успышкай на аптовым рынку прадуктаў харчаваньня ў Пэкіне.

Рынак быў закрыты 13 чэрвеня, а ў 11 суседніх жылых кварталах быў уведзены строгі карантын. Гэта першыя новыя пацьверджаныя выпадкі ў сталіцы Кітаю больш чым за 50 дзён.

Кітай не ўключае бессымптомныя выпадкі ў агульную статыстыку.

Усяго ў сьвеце, паводле дадзеных унівэрсытэта Джона Хопкінса, больш за 7 мільёнаў 786 тысяч чалавек заразіліся новым каранавірусам, а больш за 430 тысяч чалавек загінулі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG