Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна ўзяцьця Смаленску войскамі ВКЛ


Падзеі 13 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1611 — войскі Рэчы Паспалітай пасьля амаль двухгадовай аблогі ўзялі Смаленск.

1966 — Ватыкан адмяніў «Індэкс забароненых кніг», уведзены ў 1557 годзе.

2009 — у Беларусі ўпершыню праведзеная апэрацыя перасадкі ныркі дзіцяці ад яго сваякоў.

У гэты дзень нарадзіліся

1702 — Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч, мэцэнат.

1834 — Канстанцін Вераніцын, аўтар паэмы «Тарас на Парнасе».

1889 — Павал Жаўрыд, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, журналіст, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 году.

1956 — Леанід Тараненка, беларускі цяжкаатлет, двухразовы чэмпіён сьвету.

У памяці

1864 — памёр Генрык Дэмбіньскі, адзін з кіраўнікоў антырасейскага паўстаньня 1831 году.

1943 — памёр Юльян Саковіч, беларускі палітычны дзяяч.

1971 — памёр Сяргей Прытыцкі, палітычны дзяяч БССР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG