Колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі ў ЗША перавысіла два мільёны позна ўвечары 10 чэрвеня.
Рэкордная колькасьць пацыентаў назіралася ў Арызоне. Тэхас, Флорыда і Паўночная Караліна, якія ўвайшлі ў лік першых штатаў, якія здымаюць карантын, таксама паведамляюць пра рэкордныя аднадзённыя максымумы. Паводле ацэнак унівэрсытэту Джона Хопкінса, ад каранавірусу ў ЗША памерла каля 113 000 чалавек, гэта крыху больш за чвэрць ад усіх выпадкаў у сьвеце (416 тысяч).
Напярэдадні Сусьветная арганізацыя здароўя папярэдзіла, што, хоць многія краіны Эўропы і Азіі назіраюць сталае зьніжэньне выпадкаў, якое дазваляе паступова здымаць абмежаваньні, вірус працягвае распаўсюджвацца ў іншых частках сьвету, уключаючы Лацінскую Амэрыку.
Пандэмія ўсё яшчэ разьвіваецца, заяўляе САЗ.