Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз заклікаў вызваліць Сяргея Ціханоўскага і заявіў, што ад выбараў будзе залежыць лёс адносінаў зь Менскам


Сьцягі Эўразьвязу
Сьцягі Эўразьвязу

Прэс-сакратар Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Пітэр Стана пракамэнтаваў пазыцыю Эўразьвязу адносна абвінавачваньняў, вылучаных супраць Сяргея Ціханоўскага і іншых актывістаў у Беларусі.

Пітэр Стана
Пітэр Стана

«З улікам адвольнага характару затрыманьня і крымінальнага перасьледу Сяргея Ціханоўскага ЭЗ па-ранейшаму заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Сяргея Ціханоўскага і зьняцьця ўсіх абвінавачаньняў, вылучаных супраць яго і іншых актывістаў. Безумоўна, гэта датычыць таксама іншых абвінавачаных і затрыманых актывістаў».

Далей, кажучы пра тое, як гэта паўплывае на палітыку ЭЗ у дачыненьні да Беларусі, ён нагадаў, што апошнія парлямэнцкія выбары ў краіне сталі страчанай магчымасьцю іх у адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі.

«Улады Беларусі стаяць перад фундамэнтальным выбарам. Надзвычай важна, каб асноўныя правы і свабоды грамадзян Беларусі былі ў поўнай меры захаваныя і каб улады забясьпечылі поўнае захаваньне ўмоў для сапраўднай палітычнай канкурэнцыі. Такія крокі спрыялі б дэмакратычнаму разьвіцьцю Беларусі».

Тое, як будуць праведзеныя прэзыдэнцкія выбары гэтага года, паводле Пітэра Стана, будзе мець вырашальны ўплыў на далейшае разьвіцьцё адносін ЭЗ і Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG