Падзеі 9 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1815 — быў падпісаны завяршальны акт Венскага Кангрэсу, які завершыў эпоху напалеонаўскіх войнаў.
1832 — Папа Рыгор XVI падпісаў энцыкліку Cum primum, у якой асудзіў паўстаньне 1830–1831 гадоў.
1884 — пачалося будаўніцтва гмаха Рэйхстага ў Бэрліне.
1919 — адкрыўся Беларускі зьезд Віленшчыны і Гарадзеншчыны.
1920 — у Вільні пачаў выходзіць тыднёвік «Незалежная думка».
У гэты дзень нарадзіліся
1595 — Уладзіслаў Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі ў 1632–1648 гадах.
1881 — Іван Луцкевіч, пачынальнік беларускага нацыянальнага руху.
У памяці
1870 — Чарлз Дыкенз, ангельскі пісьменьнік.
1970 — Уладзімір Тамашчык, беларускі грамадзкі і рэлігійны дзяяч.
2011 — Павел Місько, беларускі пісьменьнік, празаік, паэт, публіцыст.