Падзеі 8 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1924 — зьезд былых сябраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў у Менску канстатаваў самароспуск партыі.
1949 — выйшаў у сьвет знакаміты раман Джорджа Оруэла «1984»
1958 — у Беластоку заснаванае беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа».
1967 — у Мікалаеўшчыне адкрыты філіял музэю Якуба Коласа.
У гэты дзень нарадзіліся
1881 — Віктар Зелязей, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч.
1894 — Сямён Вальфсон, філёзаф, літаратуразнавец, пэдагог. Адзін з ідэолягаў цкаваньня «нацдэмаў» у БССР у пачатку 1930-х гадоў.
У памяці
1956 — памёр Язэп Фарботка, беларускі нацыянальны дзяяч, паэт, сябра «Віленскага фотаклюбу» Яна Булгака.
1991 — памёр Уладзімір Шахавец, беларускі перакладнік і пісьменьнік.
2018 — памёр літаратуразнаўца Міхась Мушынскі. Ён працаваў у акадэмічным Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы, у 1978-м абараніў доктарскую дысэртацыю. Выдаў 340 навуковых працаў, дасьледаваў творчасьць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Міхася Зарэцкага, дасягненьні крытыкі і літаратуразнаўства ўсяго ХХ стагодзьдзя.