Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Язэпа Варонкі і Юрася Бушлякова


Язэп Варонка
Язэп Варонка

Падзеі 4 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

4 чэрвеня 1952 году ў Чыкага памёр Язэп Варонка, беларускі палітычны дзяяч, першы прэм’ер-міністар БНР. У 1923 Варонка эміграваў у ЗША.

Юрась Бушлякоў
Юрась Бушлякоў

4 чэрвеня 2013 году памёр Юрась Бушлякоў, беларускі мовазнаўца, супрацоўнік беларускай рэдакцыі Радыё Свабода. Адзін з суаўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс». Таксама займаўся перакладамі, пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Чэслава Мілаша, Эдгара Алана По, Вітальда Гамбровіча, Зьбігнева Гэрбэрта, Яраслава Сэйфэрта.​

Таксама ў гэты дзень

1634 — Палянаўскім мірам была скончана Смаленская вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай.

1800 — у Вашынгтоне завяршылася будаўніцтва Белага дому, і ў яго засяліліся першыя насельнікі: прэзыдэнт Джон Адамс з жонкай.

1972 — паэт Іосіф Бродзкі накіраваўся ў вымушаную эміграцыю з СССР.

1989 — на плошчы Цяньянмынь у Пэкіне канчаткова здушылі студэнцкую дэманстрацыю пратэсту.

1989 — у Польшчы адбыліся першыя часткова свабодныя парлямэнцкія выбары, на якіх, нягледзячы на квоты для камуністычнага рэжыму, перамог рух «Салідарнасьць».

У гэты дзень нарадзіліся

1867 — Густаў Манэргайм, маршал Фінляндыі, прэзыдэнт Фінляндыі ў 1944-1946.

1946 — Людміла Бржазоўская, балерына, народная артыстка БССР.

У памяці

1872 — Станіслаў Манюшка, беларускі і польскі кампазытар.

1986 — Канстанцыя Буйло, беларуская паэтка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG