Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прызначыў галасаваньне аб папраўках да расейскай Канстытуцыі на 1 ліпеня


Уладзімір Пуцін праводзіць відэаканфэрэнцыю, 1 чэрвеня 2020.
Уладзімір Пуцін праводзіць відэаканфэрэнцыю, 1 чэрвеня 2020.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прызначыў галасаваньне аб папраўках да расейскай Канстытуцыі на 1 ліпеня.

Пра гэта было абвешчана 1 чэрвеня на сустрэчы Пуціна з сустаршынямі рабочай групы рыхтаваньня паправак. У падтрымку гэтай даты выказалася кіраўніца расейскай цэнтральнай выбарчай камісіі Эла Памфілава. Яна заявіла, што галасаваньне пачнецца за 6 дзён да афіцыйнай даты, каб унікнуць вялікай колькасьці людзей на ўчастках. Паводле Памфілавай, у 2-3-х рэгіёнах, магчыма, будзе арганізавана электроннае дыстанцыйнае галасаваньне.

Пуцін сказаў, што былі прапановы прызначыць галасаваньне аб папраўках на 24 чэрвеня, калі пройдзе парад у гонар гадавіны Перамогі, але ён вырашыў «ня зьмешваць» гэтыя дзьве падзеі.

Сустаршыня рабочай групы Павел Крашаніньнікаў пацьвердзіў, што галасаваньне пачнецца ўжо 25 чэрвеня і скончыцца 1 ліпеня, пры гэтым 1 ліпеня будзе абвешчана выхадным.

Кіраўніца «Роспотребнадзора» Ганна Папова пагадзілася з датай 1 ліпеня, сказаўшы, што «пройдзены востры этап уздыму» эпідэміі, а тэмпы прыросту інфікаваных зьнізіліся.

Дату 1 ліпеня як магчымы дзень галасаваньня называлі крыніцы розных СМІ раней. У якасьці альтэрнатывы называлася 8 ліпеня.

Адной са зьменаў у галоўны закон краіны будзе «абнуленьне» прэзыдэнцкіх тэрмінаў дзейнага кіраўніка Расеі.

Галасаваньне аб папраўках ў расейскую Канстытуцыю першапачаткова было прызначанае на 22 красавіка, аднак яго перанесьлі праз эпідэмію каранавіруснай інфэкцыі на няпэўны тэрмін. У апошнія дні пачалі зьяўляцца паведамленьні аб аднаўленьні падрыхтоўкі да галасаваньня. 20 траўня Цэнтральная выбарчая камісія Расеі аднавіла падрыхтоўку да галасаваньня аб папраўках у Канстытуцыю.

Цэнтрвыбаркам і «Роспотребнадзор» распрацавалі рэкамэндацыі да правядзеньня галасаваньня ва ўмовах эпідэміі. У прыватнасьці, магчымая арганізацыя ўчасткаў на адкрытым паветры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG