Валянцін Акудовіч чытае зачын да сваёй новай кнігі «Трэба ўявіць Сызыфа шчасьлівым».
Гэта 21-я чытанка ў літаратурным онлайн-праекце Свабоды «Літаратары на карантыне».
На працягу бліжэйшага часу чатыры разы на тыдзень — у аўторкі, чацьвяргі, суботы і нядзелі — будзем прэзэнтаваць вам відэа- або аўдыёчытаньні ў выкананьні вядомых беларускіх аўтараў — паэтаў, празаікаў, эсэістаў, перакладчыкаў.
Заставайцеся дома і са Свабодай, слухайце і глядзіце разам з намі запісы літаратараў на карантыне.