Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадзенскага аматара пэрформансаў аштрафавалі на тысячу рублёў за сустрэчу зь Ціханоўскім


Мікалай Салянік на Дзень Перамогі. 9 траўня 2020 году
Мікалай Салянік на Дзень Перамогі. 9 траўня 2020 году

Горадзенскага актывіста Мікалая Саляніка аштрафавалі на 1080 рублёў за ўдзел у сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім 26 красавіка.

Як расказаў Свабодзе сябра Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Салянік, 27 траўня яму пазваніў міліцыянт Вадзім Налівайка і выклікаў на допыт у РАУС Ленінскага раёну Горадні. Неўзабаве ў райаддзел прыехаў судзьдзя, і Саляніка асудзілі за сустрэчу з блогерам Ціханоўскім (частка 3 артыкула 23.34 КаАП Беларусі).

Калі па ўсёй Беларусі на пачатку траўня затрымлівалі ўдзельнікаў сустрэчаў зь Ціханоўскім, Саляніка таксама пад домам пільнавала міліцыя. Міліцыянты суправаджалі актывіста, калі той паехаў ускласьці кветкі да Вечнага агню на Дзень Перамогі, аднак не затрымалі.

Салянік — інвалід ІІ групы, вядомы сваімі пэрформансамі. Ён ладзіў акцыі ў турэмнай робе, заклейваў сабе рот скотчам падчас судовага паседжаньня, прыкоўваў сябе кайданкамі да баляс у судзе, ладзіў пахаваньне Канстытуцыі Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG