Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі плюс 32% хворых на каранавірус за два тыдні. У заходніх суседзяў — менш за 25%. Пандэмія ў Беларусі і ў суседзяў. Інфаграфіка


Ілюстрацыйнае фота. Мэдык у маскоўскім шпіталі праглядае здымак лёгкіх хворага на каранавірус
Ілюстрацыйнае фота. Мэдык у маскоўскім шпіталі праглядае здымак лёгкіх хворага на каранавірус

Свабода падлічыла прырост хворых на каранавірус у Беларусі і ў суседзяў з 13 траўня.

Агульная колькасьць новых выпадкаў выглядае наступным чынам:

  • Расея +33%
  • Беларусь +32%
  • Украіна +23,9%
  • Польшча +21,9%
  • Латвія +9,6%
  • Літва +8%

Беларусь ужо месяц на другім месцы па прыросьце хворых на каранавірус з усіх суседзяў. Найлепшы паказчык у Літвы. Па агульнай колькасьці выпадкаў Беларусь абганяе ўсіх суседзяў, апроч Расеі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG