Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя: палова інфікаваных COVID-19 у Беларусі — жыхары Менску


Міністэрства здароўя сёньня прывяло гэтую інфармацыю ў сваім тэлеграм-канале. Пра гэта паведаміў загадчык аддзелу Менскага НПЦ хірургіі, трансплянталёгіі і гематалёгіі, галоўны пазаштатны спэцыяліст міністэрства Аляксандар Дзядзько.

Як адзначыла Эўрарадыё, апошні раз статыстыку захворваньня каранавірусам па рэгіёнах міністэрства здароўя прыводзіла месяц таму — 24 красавіка. Тады паводле міністэрства ўсяго ў Беларусі было 8773 чалавекі з пацьверджаным тэстам на COVID-19, зь іх у Менску — 4090 чалавек (46% ад усіх інфікаваных). Тады ж, паводле міністэрства, у Берасьцейскай вобласьці было 339 хворых (5%), у Віцебскай вобласьці — 1935 інфікаваных (22%), у Гомельскай вобласьці — 460 (5%), у Гарадзенскай вобласьці — 347 (5%), у Магілёўскай вобласьці — 396 (5%), на Меншчыне — 1206 інфікаваных (14%).

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Па стане на 23 траўня ў краіне налічваецца 35244 інфікаваных каранавірусам. Паводле доктара Дзядзько прапорцыя сталічных жыхароў сярод іх — прыкладна такая ж, як і месяц таму.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG