Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020
Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020

Людзі выйшлі на вуліцы пасьля нерэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы. Адбыліся затрыманьні

Усё, што варта ведаць пра выбарчую кампанію ў Беларусі, якая адбываецца ва ўмовах пандэміі каранавірусу.

АМАП выціскае людзей з цэнтру Менску

На праспэкце Незалежнасьці ў Менску АМАП выштурхоўвае людзей у бок плошчы Якуба Коласа. Людзі выкрыкваюць на адрас АМАПу «Ганьба!», «Фашысты!» і выказваюць свой пратэст, пляскаючы ў ладкі. Міліцыя па гучнай сувязі папярэджвае, што акцыя несанкцыянаваная.

Фота зь пікету салідарнасьці ў Менску 19 чэрвеня

Ланцуг незалежнасьці расьцягнуўся ў Горадні

Некалькі сотняў чалавек сталі ў ланцуг салідарнасьці ўздоўж Савецкай плошчы ў Горадні.

Людзі стаяць мірна. Час ад часу пачынаюць пляскаць у ладкі. Побач працуе пункт пракату самакатаў і гіраскутэраў. Некаторыя праяжджаюць паўз плошчу на іх. Рэдкія аўтамабілі сыгналяць, калі праяжджаюць побач з плошчай. На плошчы працягваюць працаваць пікеты для збору подпісаў за Сьвятлану Ціханоўскую і Валера Цапкалу.

Пікет салідарнасьці ў Віцебску

У Віцебску пікет салідарнасьці праходзіць каля бізнэс-цэнтру «Марка-сіці». «Ланцуг салідарнасьці» расьцягнуўся на некалькі сотняў мэтраў уздоўж вуліцы Леніна. Людзі ўвесь час падыходзяць. Машыны сыгналяць у знак салідарнасьці. Людзі дзякуюць, пляскаюць у далоні.

Людзі ў чарзе кажуць: «Мы натхніліся прыкладам Менску. Немагчыма больш цярпець тое, што адбываецца ў краіне. Прыйшоў час выказваць сваю грамадзянскую пазыцыю».

Журналістаў Свабоды затрымалі проста ў жывым эфіры

Свабода вяла жывую трансьляцыю з апошніх пікетаў па зборы подпісаў за кандыдатаў у цэнтры Менску. А 20-й гадзіне супрацоўнікі ў цывільным затрымалі журналістку карэспандэнтку Аляксандру Дынько і апэратара Андрэя Рабчыка. Пасьля затрыманьня журналістаў стрым Свабоды перапыніўся.

Пікет салідарнасьці ў Магілёве

У Магілёве людзі, якія выйшлі на «пікет салідарнасьці», кажуць, што выйшлі, бо надакучыла цярпець. Выйшлі, каб падтрымаць затрыманых, выказаць зь імі салідарнасьць.

Удзельнікі не хаваюць, што баяцца, але іншага выйсьця цяпер, акрамя як адкрыта пратэставаць, ня бачаць.

Да ўдзельнікаў акцыі ідзе міліцыя
Да ўдзельнікаў акцыі ідзе міліцыя

Менск: да філярмоніі пад'ехалі аўтазакі

Удзельнікі правацэнтрысцкай кааліцыі Вольга Кавалькова і Мікалай Казлоў заклікаюць людзей разыходзіцца, не правакаваць АМАП, бо баяцца правкацый і затрыманьняй.

Мікалай Казлоў тлумачыць людзям праз мэгафон, што міліцыя забараніла зьбірацца пасьля 19 гадзінаў і прапануе ўсім разысьціся. Ізноў гучаць аплядысмэнты, якімі ў гэтыя дні выражаюцца самыя розныя эмоцыі — ад падтрымкі да расчараваньня і абурэньня.​

Да пляцоўкі перад філярмоніяй пад'ехалі аўтазакі. Цэлы шэраг аўтазакаў становіцца ля мэтро.

АМАП перагароджвае ўваход у падземны пераход і ў мэтро, людзей у мэтро не пускаюць, гоняць у бок ЦУМу. Людзей з боку плошчы Перамогі таксама адганяюць у бок філярмоніі, да аўтазакаў. Непадалёк, на бульвары Луначарскага, стаяць шмат міліцэйскіх аўтобусаў. Праспэкт перакрыты аўтазакамі.

Акцыя салідарнасьці ў Берасьці. ВІДЭА

Гомель: да ўдзельнікаў «ланцугу салідарнасьці» прыйшла міліцыя

Да ўдзельнікаў ланцугу салідарнасьці ў Гомлі прыйшла міліцыя. Міліцыянты папярэджваюць, што дзеяньні ўдзельнікаў акцыі незаконныя і просяць разысьціся.

Менск: пачаўся разгон акцыі

Людзей пачалі затрымліваць, хапаюць і цягнуць у аўтазакі. Хлопца скінулі з ровара.

Затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Вольгі Кавальковай Юрыя Палейку. Вольгу Кавалькову папярэджваюць, што яна наступная.

Пікет у Маладэчне

Віцебск: зьявілася міліцыя

Да ўдзельнікаў акцыі ў Віцебску прыйшла міліцыя. Папярэджвае, што масавыя мерапрыемствы ў гэтым месцы забароненыя. Хто яго не пакіне, можа быць прыцягнуты да адказнасьці.

На скрыжаваньні вуліц Леніна і Замкавай перакрылі дарогу. Людзі ідуць уверх да плошчы Перамогі.

Людзі пляскаюць у далоні. Пакуль працягваюць стаяць. «Калі верыш у перамены, значыць — стой», — заклікаюць у чарзе.

У Менску з аўтобусаў з боку філярмоніі з аўтобусаў выйшлі праваахоўнікі ў поўным абмундзіраваньні, у шаломах і з дубінкамі і пайшлі ў бок удзельнікаў акцыі.

Прадстаўнікі АМАП падыходзяць ледзь не да кожнага чалавка, які застаецца на плошчы, і размаўляюць зь імі. Па гучнай сувязі працягваюцца заклікі разыйсьціся. Вольга Кавалькова кажа, што затрымалі некалькі сябраў яе ініцыятыўнай групы.

АМАП затрымлівае аднаго за адным двух чалавек, спрабуе затрымаць фоткарэспандэнта Свабоды. Журналістаў просяць адыйсьці.

Людзі пачынаюць разыходзіцца. АМАПу ўсё более. Яны настойліва, але бяз гвалту адціскаюць людзей. Перакрытыя ўваходы ў мэтро, станцыя мэтро Якуба Коласа не працуе. У пераход мэтро спускаецца частка АМАПу. Перакрыты праспэкт ад Акадэміі Навук да цырку.

Падчас жывога эфіру затрымалі акрэдытаваную карэспандэнтку Свабоды Аляксандру Дынько, якая вяла жывую трансьляцыю з плошчы Якуба Коласа. Празь некалькі хвілінаў затрымалі таксама відэаапэратара Свабоды, які працягваў весьці стрым.

Таксама затрымалі карэспандэнта міжнароднага агенцтва Reuters Дзьмітрыя Косьціна.

АМАП разагнаў пікет у Магілёве. Амапаўцы выцесьлнілі пікетоўцаў з вуліцы. Удзельнікі пікету разышліся.

Праспэкт Незалежнасьці ў раёне плошчы Якуба Коласа практычна расчысьцілі, людзей амаль няма. Частку людзей затрымалі, астатнія разышліся.

МЕНСК. Ад парку Горкага да помніку Перамогі на людзей ідзе ланцуг АМАПу, як было на скрыжаваньні Мулявіна і Незалежнасьці. Людзі выстройваюцца за АМАПам, як было на Коласа, паведаміў Свабодзе ўдзельнік ланцугу

Ад помніку Перамогі выстраіўся ланцуг супрацоўнікаў патрульна-паставой службы.

МАГІЛЁЎ. У Магілёве амапаўцы выцесьнілі пікетоўцаў зь вуліцы Першамайскай. Цяпер яны замест іх стаяць «пікетам». Машыны працягваюць сыгналіць, падтрымліваючы пікетоўцаў. Пікет завершаны. Тых, хто застаецца на Першамайскай, міліцыя просіць пакінуць тэрыторыю.

МАЛАДЭЧНА:

ВІЦЕБСК: Вуліца Леніна, уздоўж якой быў ланцуг, перакрытая з двух бакоў: каля амфітэатру і плошчы Перамогі. Да плошчы Перамогі дайшла невялікая колькасьць людзей.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG