Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020
Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020

Людзі выйшлі на вуліцы пасьля нерэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы. Адбыліся затрыманьні

Усё, што варта ведаць пра выбарчую кампанію ў Беларусі, якая адбываецца ва ўмовах пандэміі каранавірусу.

Штаб Цапкалы: 94,36% подпісаў забракавалі, бо дату «паставіў ня той чалавек», але экспэртызаў не праводзілі

Неадпаведнасьць почыркаў у подпісах і датах выявілі не пры дапамозе почырказнаўчай экспэртызы, кажуць у штабе са спасылкай на ліставаньне выбаркаму і камітэтам судовых экспэртызаў.

Лёндан: Трафальгарская плошча ў бел-чырвона-белых сьцягах

У сталіцы Вялікай Брытаніі на Трафальгарскай плошчы прайшла акцыя беларускай салідарнасьці. На плякатах — патрабаваньне вызваленьня палітвязьняў і заклікі да свабодных выбараў.

Італьянскія беларусы запыталіся ў дэпутата Клішэвіча пра грошы

«Хачу зьвярнуцца да дэпутата Сяргея Клішэвіча, — патлумачыла ўдзельніца пікету Кацярына. — Вы сказалі, нам плацяць за тое, што мы праводзім акцыі. Але ад нас, бадай, нешта хаваецца — мы ня ведаем, куды зьвярнуцца, каб атрымаць грошы. Напэўна, вы нешта ведаеце — дык скажыце».

У Брусэлі беларусы правялі акцыю перад Эўрапарлямэнтам. Відэа

Беларуская акцыя салідарнасьці ў Брусэлі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:24 0:00

«З розных месцаў Бэльгіі мы зьехаліся ў сталіцу Брусэль, каб выказаць сваю падзяку тым, хто шмат робіць на Радзіме ў невыносных умовах, — сказаў адзін з удзельнікаў акцыі. — Тут сабраліся беларусы, ня 8 і ня 10 чалавек, і не за грошы, як нас выстаўляюць, беларусаў замежжа, на БТ, нас было больш за 50 (дазволена 50), хто салідарны і ўдзячны, тых, хто верыць у нашу перамогу. Галоўныя патрабаваньні — свабоду палітвязьням. Мы імкнемся прыцягнуць увагу да таго, што ў цэнтры Эўропы парушаюцца правы чалавека».

У Кіеве ля амбасады Беларусі ва Ўкраіне патрабавалі вызваліць палітвязьняў

Беларускія і ўкраінскія актывісты сёньня пікетавалі амбасаду Беларусі ва Ўкраіне, патрабуючы спыніць палітычныя рэпрэсіі і вызваліць затрыманых у часе выбарчай кампаніі.

4 тыдні да выбараў: суды, турмы, звальненьні і перамога над COVID

На гэтым тыдні большасьць падзеяў, зьвязаных з выбарамі, адбываліся ў турмах і судах. Пацярпелай у крымінальнай справе прызналі і старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну, якая скардзілася на пагрозы.

У Маямі падтрымалі беларускіх палітвязьняў

У Маямі (Флорыда, ЗША) амэрыканскія беларусы правялі акцыю салідарнасьці.

Літоўскі міністар паабяцаў узьняць беларускае пытаньне ў Брусэлі

У Вільні на Лукішскім пляцы, насупраць будынку Міністэрства замежных спраў Літвы, прайшла акцыя салідарнасьці з прыхільнікамі дэмакратыі ў Беларусі.

«Мы маем надзею, што пройдзем у наступны тур». У штабе Цапкалы пераправяраюць подпісы

У штабе Валера Цапкалы пераправяраюць рэзэрвовыя подпісы і спадзяюцца, што іх прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта зарэгіструюць у якасьці кандыдата ў прэзыдэнты.

Прыхільнікі Бабарыкі сабраліся выставіць на выбары 100 тысяч назіральнікаў. Кампанію назвалі «Всё по чесноку»

«Ёсьць легальная магчымасьць прысутнічаць на выбарчых участках ўвесь час іх працы і даць зразумець чальцам камісіі, што нам не ўсё роўна, што адбываецца з нашымі галасамі».

«​Актору можна толькі пазайздросьціць». Прадстаўнік штабу Цапкалы пракамэнтаваў сэкс-відэа «​з чалавекам, падобным да Цапкалы»

«Мужчына, які зьняўся ў роліку, на наш погляд, ня робіць нічога страшнага. Гэтаму актору, падобнаму да Цапкалы, можна толькі пазайздросьціць».

Беларусы Швайцарыі выйшлі на «ланцуг салідарнасьці» ў Бэрне. ФОТА

На акцыі, сьцьвярджае БСДП, прысутнічаў вядомы швайцарскі праваабаронца, таксама занепакоены тым, што адбываецца ў Беларусі. Ён паабяцаў прыцягнуць увагу швайцарскі парлямэнтарыяў і іншых праваабарончых арганізацыяў да гэтай праблемы.

Удзельніка роварнага «ланцуга салідарнасьці» пакінулі на Акрэсьціна да панядзелку

Удзень 10 ліпеня стала вядома пра затрыманьне адраджальніка Задзіночаньня беларускіх студэнтаў і заснавальніка кампаніі «Дзіджытал Нэйціўс» Яўгена Міхасюка, які ўдзельнічаў у роварных заездах. Паводле праваабаронцаў «Вясны», яго да панядзелку пакінулі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Менску на Акрэсьціна.

У ЦІП пацьвердзілі, што Міхасюк у іх, але зь якой прычыны, не ўдакладнілі. «Вясна» мяркуе, што ў панядзелак яго могуць судзіць за «несанкцыянаваную акцыю».

«У мяне быў выбар, ці прыбраць верш, ці сысьці з музэю». Экскурсавода-стэндапэра звольнілі з музэю за верш

Малодшага навуковага супрацоўніка Нацыянальнага мастацкага музэю Мікіту Моніча звольнілі за верш.

«Гэта выглядае ня толькі так, як яно выглядае… Фармальна ў мяне быў выбар, ці прыбраць верш, ці сысьці з музэю. Мне быў больш прывабны варыянт сыходзіць з музэю», — спрабуе патлумачыць Мікіта.

17 чэрвеня Мікіта апублікаваў свой верш на сваёй старонцы ў Facebook:

Да, Александр, имя у вас что надо.
Значит “защитник”. Себя и своего стада,
Руководитель и будущий житель ада,
Источник мемов, апологет парада.

Вам непонятна причина нашего гнева.
Всюду враги вам чудятся: справа, слева.
Хочется быть Македонским — выходит Ревва.
А по плодам, как водится, судят древо.

Холодно во дворце, коли дворец ледовый.
Пальцы синеют, к губам примерзает слово.
Сроку конец и за ним уж не виден новый.
Смерть у Кощея в ларце. Конец хреновый

Слуги верны, но в глазах их блестит опаска.
Страшной бывает, как оказалось, сказка.
Больше не греет АЭС или Тесла Маска.
Пройден и спален мост, там, впереди, развязка.

Поздно грозить, несогласных бросать по нарам.
Время бежать и оврагом ползти к ангарам.
25 лет прошло, просто вы стали старым.
Жалко, конечно, что вышло таким макаром.

Ладно, пора прощаться, уже светает.
Борт ваш на льду стоит, а вокруг всё тает.

Мы Вам простим, что вы приравняли к хлеву
Нашу страну, но, пожалуйста, оставьте Еву.

Што думаюць пра Лукашэнку на вуліцы Кастрычнічцкай у Менску. ВІДЭА

Урад Беларусі апублікаваў пляны на другую палову году. Выбары прэзыдэнта ў іх не ўлічылі

Сам факт прэзыдэнцкіх выбараў у дакумэнце ніяк ня згадваюць. 15 верасьня ўрад плянуе разгледзець, як выканалі даручэньне кіраўніка дзяржавы завяршыць будаўніцтва і рэканструкцыю малочных і сьвінагадоўчых комплексаў.

«Справа Белгазпрамбанку». КДБ «узяўся» за дырэктара «Актыўлізінгу», у чым падазраюць — невядома

«Актыўлізінг» раней сьцьвярджаў, што не зьвязаны зь «Белгазпрамбанкам» нічым, акрамя таго, што абслугоўваўся ў банку як кліент. 7 ліпеня Кабяк пісаў: «Калі ты не ідзеш у палітыку, яна прыходзіць да цябе».

«Выглядае так, як бы Лукашэнка спалохаўся». Размова з канадзкім палітолягам Дэйвідам Марплзам

Дэйвід Марплз, якому ў мінулым на сем гадоў забаранялі ўезд у Беларусь, здолеў пабываць у Беларусі больш за 25 разоў, і свае ацэнкі краіны грунтуе ня толькі на меркаваньнях экспэртаў і палітолягаў, але і на жывых кантактах зь беларусамі.

Некалькім беларусам у Нямеччыне, якія трапілі ў выбарчыя камісіі, цяпер адмовілі

Прадстаўнікі амбасады ў Бэрліне і консульства ў Мюнхэне патлумачылі гэта эпідэміялягічнай сытуацыяй. Нямеччына была адным зь нямногіх месцаў, дзе ў выбарчыя камісіі трапілі прадстаўнікі беларускай дыяспары, а ня толькі супрацоўнікі дыпляматычных місій.

Адвакаты Бабарыкі паскардзіліся ў Генпракуратуру на «расьсьледаваньне» АНТ

Свабода паспрабавала адшукаць склад злачынства ў вялікім сюжэце АНТ, дзе Віктара Бабарыку і ягоных былых падначаленых абвінавацілі ў хабары і адмываньні грошай.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG