Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Настане дзень, калі Крым вернецца ва Ўкраіну», — Зяленскі зьвярнуўся да ўкраінцаў


Жыхары крымскататарскай вёскі Стэпавы Крым у 1920-я гады, Крым
Жыхары крымскататарскай вёскі Стэпавы Крым у 1920-я гады, Крым

Сёньня, у Дзень памяці ахвяраў генацыду крымскататарскага народу, у сьвеце ўспамінаюць аб злачынстве, якое забрала тысячы чалавечых жыцьцяў і пакалечыла тысячы лёсаў, піша агенцтва УНІАН.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі адзначыў, што дзень, калі часова акупаваны Расеяй Крым вернецца ва Ўкраіну, абавязкова наступіць. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

«4-я гадзіна раніцы. Стук у дзьверы... 15 хвілін на зборы...» З такіх слоў пачынаюцца ўспаміны усіх, хто перажыў падзеі 18 траўня 1944 году, калі ў хату кожнай крымскататарскай сям’і пастукала бяда. 76 гадоў таму пачалася прымусовая дэпартацыя карэннага народу з Крымскага паўвострава», — сказаў Зяленскі.

Разам з тым Зяленскі нагадаў, што ў 2014 годзе ў выніку анэксіі Крыму шмат украінцаў і крымскіх татараў былі вымушаны зноў пакінуць сваю зямлю. А тыя, хто застаўся, пакутуюць ад арыштаў, ператрусаў і ўціску.

«Мы верым, што абавязкова наступіць дзень, калі Крым вернецца ва Ўкраіну. Крымскія татары і ўкраінцы вернуцца ў родныя хаты, зьбяруцца за адным сталом, каб разам сказаць: Bizim ve siziñ azatlığıñız içün! За вашу і нашу свабоду», — напісаў прэзыдэнт Украіны.

Зяленскі адзначыў, што сёньня на будынках Офісу прэзыдэнта Ўкраіны і Кабінэту міністраў разьмешчана сьветлавая праекцыя на знак салідарнасьці з крымскататарскім народам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG