Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 110 гадоў з дня сьмерці Элізы Ажэшкі


Эліза Ажэшка
Эліза Ажэшка

Падзеі 18 траўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

18 траўня 1910 году ў Горадні пасьля цяжкай хваробы сэрца памерла Эліза Ажэшка, польска-беларуская пісьменьніца.

Таксама ў гэты дзень

1906 — у Пецярбургу заснавалі беларускую выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша аконца» (існавала да 1914-га).

1924 — у Вільні пачала выходзіць газэта «Сын беларуса», якая публікавала выступы беларускіх дэпутатаў у польскім сойме.

1944 — пачалася дэпартацыя крымскіх татараў з Крыму ў Сярэднюю Азію.

1954 — уступіла ў сілу Эўрапейская канвэнцыя правоў чалавека.

У гэты дзень нарадзіліся

1872 — Бэртран Расэл, брытанскі філёзаф, матэматык і грамадзкі дзяяч.

1920 — Караль Юзэф Вайтыла, вядомы як Папа Рымскі ​ Ян Павал II.

Ян Павал ІІ, 1979 год
Ян Павал ІІ, 1979 год

1940 — Ян Чыквін, беларускі паэт, які жыве ў Польшчы.

1938 — Міхаіл Казінец, беларускі дырыжор.

У памяці

1911 — памёр Густаў Малер, аўстрыйскі кампазытар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG