Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША вывелі на арбіту сакрэтны касмаплян X-37B. ФОТА, ВІДЭА


X-37B пасьля пасадкі на касмадроме на мысе Канавэрал у 2019 годзе
X-37B пасьля пасадкі на касмадроме на мысе Канавэрал у 2019 годзе

Касьмічныя войскі ЗША запусьцілі на арбіту бесьпілётны самалёт X-37B. Пуск ракеты-носьбіта «Атляс-5» адбыўся ў суботу з касмадрому на мысе Канавэрал у Флорыдзе, яго трансьляваў Ютуб-канал United Launch Alliance.

Запуск у нядзелю адбыўся з чацьвёртай спробы, першыя тры былі адмененыя ў суботу з прычыны неспрыяльных умоў надвор’я.

Цалкам мэты запуску і палётнай праграмы не раскрываюцца. Вядома, што на борце касмапляну павінны быць праведзеныя два экспэрымэнты NASA для вывучэньня касьмічнай радыяцыі і ўзьдзеяньня касьмічнага выпраменьваньня на матэрыялы і насеньне расьлін.

Акрамя таго, карабель выведзе на арбіту экспэрыментальны спадарожнік FalconSat-8, які, паводле апісаньня місіі, павінен будзе прадэманстраваць тэхналёгію для пераўтварэньня сонечнай энэргіі ў радыёчастотную мікрахвалевую энэргію, якую затым можна было б адпраўляць на Зямлю.

Міністар вайскова-паветраных сіл ЗША Барбара Барэт заявіла, што пуск прысьвечаны мэдычным працаўнікам, супрацоўнікам службаў неадкладнай дапамогі і людзям, чыя праца ня можа быць перапынена на карантын.

  • Праграма бесьпілётнага касмапляну X-37B распрацоўваецца з пачатку 2000-х гадоў карпарацыяй Boeing ў інтарэсах Пэнтагону.
  • Апарат вонкава падобны на большыя шатлы, якія цяпер ня выкарыстоўваюцца, але меншы за іх у чатыры разы. Яго даўжыня складае 8,9 мэтра, а размах крыла — 4,5 мэтра. Яго ўзьлётная маса — каля пяці тон.
  • На дадзены момант вядома аб двух пабудаваных X-37B, яны выканалі пяць палётаў. Першы адбыўся ў 2010 годзе, ён працягваўся 244 дня. Наступныя чатыры палёты доўжыліся 468, 675, 718 і 780 дзён адпаведна. Апошні працягваўся з 7 верасьня 2017-га да 27 кастрычніка 2019 году.
  • Пасьля палёту на арбіце апарат робіць пасадку ў самалётным рэжыме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG