Як паведамляецца, указ можа быць выдадзены ўжо ў пятніцу.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Белы дом рыхтуе ўказ, які абавязвае вырабляць шэраг лекавых прэпаратаў першай неабходнасьці на тэрыторыі ЗША, паведамляе канал CNBC са спасылкай на дзьве неназваныя крыніцы.
Як паведамляецца, указ можа быць выдадзены ўжо ў пятніцу.
Каля 72 адсоткаў вытворцаў фармацэўтычных інгрэдыентаў, якія выкарыстоўваюцца ў ЗША, базуюцца ў іншых краінах, у тым ліку 13 адсоткаў – у Кітаі, сьведчыць статыстыка Цэнтра па ацэнцы і дасьледаваньню лекавых прэпаратаў Упраўленьня па кантролі за якасьцю прадуктаў харчаваньня і лекавых прэпаратаў.