Падзеі 15 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
15 траўня 1845 году нарадзіўся Ян Чэрскі, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў, геоляг і географ, дасьледчык Сыбіру.
Таксама ў гэты дзень
1905 — дэбютаваў у друку Янка Купала. У газэце «Северо-западный край» быў апублікаваны верш «Мужык».
1948 — 5 арабскіх дзяржаваў (Сырыя, Эгіпет, Лібан, Ірак і Ярданія) напалі на Ізраіль на наступны дзень пасьля абвяшчэньня яго незалежнасьці.
1950 — у Тураве адкрыўся краязнаўчы музэй.
1955 — СССР, ЗША, Англія, Францыя і Аўстрыя падпісалі дзяржаўную дамову аб аднаўленьні незалежнай і дэмакратычнай Аўстрыі.
1971 — у Лёндане адкрылася Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны.
1979 — у Менску адкрыўся Музэй старажытнабеларускай культуры (заснаваны 7 ліпеня 1977 году).
1988 — пачаўся першы этап вываду савецкіх войскаў з Аўганістану.
1990 — пачаў працу Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня, якому было наканавана абвясьціць незалежнасьць Беларусі.
1993 — у Гомелі створаны Музэй-лябараторыя Францішка Скарыны.
У гэты дзень нарадзіліся
1882 — Ўладыслаў Галубок, беларускі тэатральны дзеяч, рэжысэр, драматург.
1909 — Язэп Найдзюк, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, выдавец, гісторык.
1922 — нарадзіўся беларускі пісьменьнік і кінарэжысёр Пётр Васілеўскі. Сярод работ — фільм «Палеская легенда».
1926 — Ніна Тарас, беларуская пісьменьніца.
1936 — Барыс Сачанка, беларускі пісьменьнік, перакладчык і выдавец.
У памяці
1762 — памёр Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мэцэнат
1935 — памёр Казімер Малевіч, мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве.
2013 — памерла Нінэль Шчасная, беларуская мастачка.