Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад пачатку году ВУП Беларусі ўпаў на 1,3%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле папярэдніх зьвестак, валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень-красавік 2020 году зьнізіўся на 1,3% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась, паведамляе Міністэрства эканомікі.​

Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) — макраэканамічны паказьнік, які характарызуе выніковы кошт усіх аказаных паслуг і вырабленай прадукцыі ў краіне за год. Узровень ВУП — вызначальная эканамічная велічыня для кожнай краіны.

Згодна з абноўленым прагнозам Сусьветнага банка, беларускі ВУП можа скараціцца ў 2020 годзе на 4%, паколькі «глябальны эканамічны спад, выкліканы каранавірусам, зьнізіць попыт на беларускі экспарт сыравінных тавараў і тавараў, якія пастаўляюцца ў краіны ЭС, Расеі і на іншыя рынкі».

Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця прагназаваў ў 2020-м падзеньне ВУП Беларусі на 5%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG