Падзеі 14 траўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Дата дня
14 траўня 1995 году прайшоў першы ў гісторыі Рэспублікі Беларусь рэфэрэндум. У выніку:
- краіна зьмяніла дзяржаўную сымболіку часоў адноўленай незалежнасьці — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг — на падпраўленыя савецкія сымбалі;
- расейская мова набыла статус дзяржаўнай.Таксама на рэфэрэндуме разглядалі пытаньні эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і права прэзыдэнта распускаць парлямэнт.
Таксама ў гэты дзень
1613 — мястэчка Жыровічы атрымала магдэбурскае права.
1874 — у Менску пачаў дзейнічаць першы фантан, упрыгожаны скульптурнай кампазыцыяй «Хлопчык зь лебедзем».
1948 — абвешчаная незалежнасьць Ізраілю.
1954 — у Гаазе дзяржавы – сябры ААН падпісалі «Канвэнцыю аб абароне культурных каштоўнасьцяў у выпадку ўзброенага канфлікту».
1955 — у Варшаве падпісалі дэклярацыю аб стварэньні Арганізацыі Вайсковай дамовы. Так званая Варшаўская дамова краінаў сацлягеру існавала да 1 ліпеня 1991 году.
2011 – асуджаны на 5 гадоў турмы былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў.
У гэты дзень нарадзіліся
1814 — Каэтан Касовіч, беларускі і расейскі навуковец-усходазнаўца, першы вучоны санскрытоляг у Расеі.
1869 — Янкель Кругер, беларускі жывапісец і пэдагог, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі.
1899 — Тодар Куніцкі, лекар, адзін з заснавальнікаў Беларускага Студэнцкага Саюзу ў Вільні і Беларускага Сялянскага Саюзу.
1907 — Язэп Жыновіч, дырыжор, кампазытар і пэдагог, народны артыст БССР і СССР, прафэсар, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.
У памяці
1610 — францускі кароль Генры IV.
1873 — Міхаіл Дзьмітрыеў, дырэктар Наваградзкай гімназіі.
1939 — Павал Жаўрыд, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня.
1998 — Фрэнк Сінатра, амэрыканскі сьпявак, актор і шоўмэн.