Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што і на колькі падаражэла ў красавіку, — зьвесткі Белстату


Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ў Беларусі ў красавіку 2020 году выраслі на 1,3% у параўнаньні з сакавіком, а са сьнежнем 2019-га — на 3,9%, паведамляе БелаПАН са спасылкай на зьвесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Будаўнічыя паслугі — лідэры ў росьце цэнаў

Цэны вытворцаў сельгаспрадукцыі ў красавіку ў параўнаньні з сакавіком выраслі на 0,2%, са сьнежнем 2019 году — на 2,9%. У будаўніцтве рост цэнаў — на 4,7% і 7,7% адпаведна.

Тарыфы на перавозку грузаў у красавіку ў параўнаньні з сакавіком зьменшыліся на 0,2%, але вырасьлі на 6,4% на фоне апошняга месяца мінулага году.

Паслугі сувязі для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў у красавіку ў параўнаньні з сакавіком не зьмяніліся і выраслі на 0,9%, калі параўноўваць са сьнежнем 2019-га.

Спажывецкія цэны ў красавіку ў параўнаньні з сакавіком вырасьлі на 0,6%, зь леташнім сьнежнем — на 3,3%.

Цыбуля і часнык — рэкардсмэны цэнавай гонкі

Цыбуля, часнык і цытрусавыя сталі лідэрамі ў росьце цэнаў сярод харчовых тавараў.

Так, цыбуля падаражэла за месяц на 38%, часнык — на 30%, цытрусавыя — на 25,79%. У першую дзясятку ўвайшлі таксама салодкі перац (+22%), морква (+14,%), памідоры (+13%), бульба (+11,68%), яблыкі (+11%), белакачанная капуста (+10%).

У цэлым прадукты харчаваньня і безалькагольныя напоі падаражэлі ў красавіку на 1,27%.

Ад пачатку году прыкметней за ўсё цэны вырасьлі на часнык (+ 75%), цыбулю (+75%), салодкі перац (+ 60%), яблыкі (+39%), цытрусавыя (+38%), грушы (+37%), вінаград (+36%), памідоры (+31%), бульбу (+20%).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG