Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўхані правядуць масавыя тэсты на каранавірус


Мэдыкі ў аэрапорце Ўханю, красавік 2020
Мэдыкі ў аэрапорце Ўханю, красавік 2020

У Кітаі ўлады гораду Ўхань, адкуль у канцы мінулага году пачаў пашырацца новы каранавірус, які выклікае COVID-19, правядуць масавае тэставаньне ўсіх жыхароў. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на дакумэнт гарадзкіх уладаў і свае крыніцы. Аналізы з выкарыстаньнем нуклеінавых кіслот будуць рабіць на працягу 10 дзён.

Ва Ўхані жывуць 11 мільёнаў чалавек. Днямі там было зарэгістравана некалькі новых выпадкаў інфікаваньня. Як паведамляла BBC, ва Ўхані ў панядзелак выявілі 5 выпадкаў заражэньня каранавірусам, а напярэдадні, у нядзелю, 10 траўня, быў зарэгістраваны першы выпадак ад 3 красавіка.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Гарадзкія ўлады заявілі, што невялікая зона інфэкцыі знаходзіцца ў адным з жылых кварталаў.

Кітай у апошнія тыдні істотна аслабіў строгія карантынныя захады, бо эпідэмія аслабла і распаўсюджваньне інфэкцыі спынілася.

Кіраўнікі мэдычных органаў Кітаю і экспэрты раней папярэджвалі, што па меры паслабленьня карантыну і аднаўленьня нармальнага перамяшчэньня людзей некаторы рост статыстыкі інфікаваньня цалкам магчымы.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG