Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьніклы ў Берасьці праваабаронца «Вясны» знайшоўся ў кобрынскім ізалятары

абноўлена

Праваабаронца Уладзімер Вялічкін.
Праваабаронца Уладзімер Вялічкін.

Праваабаронцу зь Берасьця Уладзімера Вялічкіна не маглі адшукаць больш за дзень, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Адразу пасьля традыцыйнай акцыі «кармленьня галубоў», накіраванай супраць будаўніцтва пад Берасьцем акумулятарнага заводу, назіраньнем за якой займаўся праваабаронца ў нядзелю, 10 траўня, ён перастаў выходзіць на сувязь.

На ўсе тэлефанаваньні ў раённыя аддзелы міліцыі, у ізалятар часовага ўтрыманьня і СІЗА жонцы Вялічкіна адказвалі, што такога чалавека ў іх няма.

Раніцай 11 траўня Маргарыта Вялічкіна заявіла, што падала вусную заяву аб зьнікненьні чалавека. Пазьней ёй паведалі, што да яе прыедуць супрацоўнікі міліцыі і возьмуць пісьмовыя тлумачэньні пра абставіны зьнікненьня: калі ён апошні раз выходзіў на сувязь, у што быў апрануты і г. д. Сказалі таксама, што агульнай базы ў іх нібыта няма і праверыць, ці знаходзіцца праваабаронца ў іхных структурах, яны ня могуць.

Пазьней Маргарыта Вялічкіна даведалася, што мужа затрымалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС Берасьця, а пазьней даставілі ў Кобрынскі ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе ён знаходзіцца і цяпер. Зь якой прычыны — невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG