Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія больш не зьбіраецца падаўжаць надзвычайнае становішча


Прага
Прага

Чэскі ўрад не плянуе падаўжаць дзеючы ў краіне з 12 сакавіка рэжым надзвычайнай сытуацыі, тэрмін якога заканчваецца 17 траўня. Пра гэта паведаміў у нядзелю ў прэм’ер-міністар краіны Андрэй Бабіш.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі​

Паводле кіраўніка ўраду, у выпадку пагаршэньня ў рэспубліцы эпідэміялягічнай сытуацыі змогуць апэратыўна ўводзіць сацыяльныя абмежавальныя меры на аснове спэцыяльнага закона, які неўзабаве павінен быць прыняты парлямэнтам. Ён, як чакаецца, значна ўзмоцніць кампэтэнцыі міністэрства аховы здароўя да канца бягучага года.

Улады абмяркоўваюць магчымасьць дазволіць жыхарам рэспублікі не насіць мэдыцынскія маскі на адкрытых прасторах. Абавязак засьцерагаць органы дыханьня ад каранавіруса захаваецца толькі ў грамадзкіх памяшканьнях, якімі, напрыклад, зьяўляюцца крамы, і ў грамадзкім транспарце.

У Чэхіі, насельніцтва якой складае каля 10,6 млн грамадзян, дзявяты дзень запар мэдыкі рэгіструюць менш за 100 новых выпадкаў заражэньня каранавірусам. У краіне з пачатку сакавіка зафіксавана 8 095 выпадкаў заражэньня. Памерлі 276 інфікаваных, паправіліся 4 447.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG