Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да затрыманых актывістаў «Моладзевага блёку» не пускаюць адвакатаў


Праз распаўсюд каранавіруса ў менскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна забаранілі наведваньні затрыманых адвакатамі. Пра гэта 10 траўня праваабаронцам паведаміў дзяжурны ЦІП, запіс размовы апублікавала «Прававая ініцыятыва».

Кантэкст: 8 траўня «Моладзевы блёк» зладзіў акцыю з труной падчас генэральнай рэпэтыцыі параду. На наступны дзень датычных актывістаў кампаніі затрымалі ці пільнавала міліцыя.

На момант публікацыі Ліза Пракопчык і Данііл Лаўрэцкі знаходзяцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Іх будуць судзіць 11 траўня.

Адвакаты паведамляюць, што ў СІЗА КДБ ўжо каля двух месяцаў забаронены наведваньні адвакатаў. У менскім СІЗА №1 сустрэчы з адвакатамі праходзяць праз шкло. Чаму такія меры не прымаюць у ЦІП і СІЗА КДБ невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG