Лідэрамі па сьмяротнасьці па-ранейшаму зьяўляюцца ЗША, Вялікая Брытанія і Італія.
Па стане на 09:00 9 траўня агульная колькасьць інфікаваных COVID-19 у сьвеце дасягнула 4 мільёны 14,5 тысяч чалавек. Ад COVID-19 па ўсім сьвеце памерлі ўжо 276.253 чалавекі.
Выпадкі заражэньня зафіксаваныя ў 212 краінах. На дадзены момант лячэньне праходзяць 2,3 мільёны чалавек, зь іх 48,7 тысяч знаходзяцца ў цяжкім стане. За ўвесь час ад каранавірусу вылечыліся ўжо больш за 1,3 мільёна чалавек.
Больш за ўсё выпадкаў заражэньня на сёньня зарэгістравана ў ЗША — 1,3 мільёна чалавек, Гішпаніі — 260 тысяч, Італіі — 217 тысяч і Вялікай Брытаніі — 211 тысяч.
Паводле колькасьці памерлых, у лідэрах ЗША (78,6 тысяч чалавек), на другім месцы — Вялікая Брытанія (больш за 31 тысяча чалавек), за ёй — Італія (больш за 30 тысяч чалавек), Гішпанія і Францыя (каля 26,2 тысяч чалавек у абедзьвюх краінах).
У Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак на 8 траўня, пацьверджаны 21 101 выпадак COVID-19 (плюс 933 за дзень). Ад каранавірусу ў Беларусі прызналі сьмерць 121 чалавек (плюс 5 за дзень), выпісалі здаровымі 5484 пацыентаў.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ