Ліпеньскія ф’ючэрсы нафты маркі Brent падскочылі амаль на 18%, да 32 даляраў за барэль, сьведчаць вынікі таргоў. Падобны рост здарыўся ўпершыню ад сярэдзіны красавіка.
Цана чэрвеньскіх ф’ючэрсаў нафты маркі WTI паднялася да 25 даляраў за барэль — гэтай найбольшы паказьнік за месяц.
Ваганьні на нафтавым рынку пачаліся 6 сакавіка, калі ўдзельнікі картэлю OPEC+ і Расея не змаглі прыйсьці да адзінага рашэньня аб дадатковым скарачэньні здабычы нафты на 1,5 млн барэляў штодзень у другім квартале 2020 году.
Пасьля таго, як Расея не падтрымала такой прапановы, цэны ўпалі на 30%. Толькі празь месяц краіны-экспартэры дамовіліся, што цягам траўня-чэрвеня сутачны аб’ём нафтаздабычы будзе зьніжаны амаль на 10 млн барэляў.