Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 5 траўня.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
- Ноччу 9 траўня ў Менску зладзяць сьвяточны салют з нагоды Дня Перамогі, расказаў Minsknews.by намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Аляксандар Шастакоў.
- Міністар унутраных справаў Беларусі Юры Караеў паведаміў, што на COVID-19 захварэлі каля 500 міліцыянтаў, 34 ужо паправіліся, але некалькі на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.
- У Беларусі праз каранавірус адмянілі два міжнародныя фэстывалі. Праз пандэмію каранавірусу ў Беларусі адмянілі правядзеньне двух міжнародных фэстываляў — «Залатая пчолка» ў Клімавічах і «Зьвіняць цымбалы» ў Паставах.
- Брытанія выйшла на першае месца ў Эўропе ў колькасьці сьмерцяў ад COVID-19. Брытанскае статыстычнае бюро 5 траўня паведаміла, што колькасьць афіцыйна зарэгістраваных у краіне памерлых ад заражэньня
- Генэральны канструктар пілятаваных касьмічных праграмаў Расеі, акадэмік, член прэзыдыюму РАН Яўген Мікрын памёр на 65-м годзе ад каранавіруснай інфэкцыі.
- Ізраільскім навукоўцам удалося вылучыць антыцела, здольнае стаць ключавым у барацьбе з COVID-19. Спэцыялісты ізалявалі антыцела, якое выпрацоўваецца імуннымі клеткамі чалавечага арганізму.
- У гонцы за вакцынай, якая мае пакласьці канец глябальнай пандэміі COVID-19, восем удзельнікаў вырваліся наперад.Восем кандыдатных вакцынаў выпрабоўваюцца на людзях у клініках Кітаю, ЗША, Вялікай Брытаніі і Нямеччыны. Апроч іх, яшчэ сама меней 94 знаходзяцца на розных стадыях распрацоўкі.
- Палата прадстаўнікоў прагаласавала за закон аб амністыі ў сувязі з 75-годзьдзем перамогі ў Другой усясьветнай вайне. Ад ад розных відаў пакараньня вызваляць 5372 чалавек. 1985 зь іх выйдуць на волю з калёніяў. Таксама ў межах амністыі 6400 чалавек атрымаюць скарачэньне тэрміну зьняволеньня на 1 год.
- На плятфоме Petitions.by збіраюць подпісы з патрабаваньнем забясьпечыць роўны доступ да фінасавых паслуг для беларускамоўных грамадзянаў.
- Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп унёс у Сэнат ЗША 30 кандыдатур чыноўнікаў і дыпляматаў, у тым ліку кандыдатуру Джулі Фішэр на пасаду амбасадара ў Беларусі. Трамп назваў Фішэр патэнцыйнай кандыдаткай на гэтую пасаду 21 красавіка. Сэнат ЗША цяпер аднавіў працу пасьля перапынку, выкліканага пандэміяй.