Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскія навукоўцы выявілі антыцела, якое нэўтралізуе каранавірус


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ізраільскім навукоўцам удалося вылучыць антыцела, здольнае стаць ключавым у барацьбе з COVID-19. Пра гэта ў аўторак, 5 траўня, паведамляе агенцтва France-Presse.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Напярэдадні, 4 траўня, з адпаведнай заявай выступілі ў абаронным ведамстве Ізраілю. Міністар Нафталі Бэнэт сустрэўся з навукоўцамі Ізраільскага інстытуту біялягічных дасьледаваньняў у Нэс-Цыёне, якія працуюць над стварэньнем вакцыны ад каранавірусу.

У міністэрстве адзначылі, што спэцыялісты ізалявалі антыцела, якое выпрацоўваецца імуннымі клеткамі чалавечага арганізму. У прэс-рэлізе, выпушчаным ізраільскім Мінабароны, яно апісваецца як «монакланальнае нэўтралізуючае антыцела». Мяркуецца, што яно здольнае нэўтралізаваць COVID-19 у арганізмах, якія заразіліся. То бок прэпараты, у якія яно можа быць уключана, не зьяўляюцца вакцынай і ня могуць прадухіліць інфікаваньня, але здольныя дапамагчы непасрэдна ў пэрыяд праходжаньня хваробы.

Паводле дырэктара інстытуту ў Нес-Цыёне, доктара Шмуэля Шапіры, у ягонай лябараторыі спачатку ўдакладняць усю інфармацыю пра гэтае антыцела, потым зарэгіструюць патэнт, а далей зьвернуцца да міжнародных кампаній дзеля выпуску прэпаратаў, каб лячыць хворых на каранавірусную інфэкцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG