Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць памерлых ад канаравірусу ў сьвеце склала чвэрць мільёна


Вучні ў Індыі падчас пандэміі. 4 траўня 2020 году.
Вучні ў Індыі падчас пандэміі. 4 траўня 2020 году.

У сьвеце зафіксавалі каля 3,65 мільёна выпадкаў COVID-19: 1,213 млн у ЗША, 248 тысяч у Гішпаніі, амаль 212 тысяч у Італіі, звыш 190,5 тысячы ў Вялікай Брытаніі, 169,5 тысячы ў Францыі, 166 тысяч у Нямеччыне, звыш 145 тысяч у Расеі, 127,5 тысячы ў Турэччыне, 108,5 тысячы ў Бразыліі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

  • Ад хваробаў, якія выклікаў новы каранавірус, у сьвеце памерлі 250 977​ чалавек. Зь іх 69 921 у ЗША, 29 079 у Італіі, 28 734 у Вялікай Брытаніі, 25 428 у Гішпаніі, 25 201 у Францыі.
  • Выпісалі звыш 1,2 мільёна пацыентаў, якія паправіліся ад COVID-19. «Актыўных выпадкаў» хваробы застаецца каля 2,2 млн, зь іх каля 50 тысяч у цяжкім ці крытычным стане.
  • У Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак на 4 траўня, пацьверджана 17 489 выпадкаў COVID-19 (плюс 784 за дзень). Ад каранавірусу ў Беларусі прызналі сьмерць 103 чалавек (плюс 4 за дзень), выпісалі здаровымі 3259 пацыентаў, колькасьць зробленых тэстаў на дзень зьнізілася на 26% ад пікавай лічбы, названай 1 траўня.
  • Беларускія лекары ананімна заяўляюць, што ня ўсім хворым ставяць адпаведны дыягназ. У рытуальным агенцтве кажуць, што ў памерлых часьцей пазначаны дыягназ «неўдакладненая пнэўманія». Міністэрства здароўя не залічвае да памерлых ад COVID-19 тых, у каго вірус «элімінавалі», а яны ўсё роўна памерлі.

    Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

    • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
    • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
    • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
    • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

    • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
    • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

    Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

    Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG