Падзеі 5 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
5 траўня 1819 году ў Менску нарадзіўся Станіслаў Манюшка, польскі і беларускі кампазытар. Ён лічыцца стваральнікам беларускай клясычнай опэры.
Таксама ў гэты дзень
1581 — у горадзе Астрогу выйшаў каляндар Івана Фёдарава. Да кожнага месяцу былі надрукаваныя вершы беларускага паэта Андрэя Рымшы.
1891 — у Нью-Ёрку адчынілася канцэртная заля Карнэгі-хол, дырыжорам першага канцэрту быў Пётр Чайкоўскі.
1945 — пачалося антынацысцкае паўстаньне ў Празе.
1978 — адкрыўся Горадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы
2011 — у Менску пачаўся працэс «Някляева —Рымашэўскага» — двух экс-кандыдатаў на прэзыдэнта, якіх абвінавацілі ў грубым парушэньні грамадзкага парадку. Разам зь імі па справе праходзілі таксама члены ініцыятыўных груп.
У гэты дзень нарадзіліся
1818 — Карл Маркс, нямецкі эканаміст і філёзаф.
1831 — Уладзіслаў Борзабагаты, паўстанцкі камісар Навагрудзкага павету падчас паўстаньня1930-1931 гадоў.
1846 — Генрык Сянкевіч, пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1917 — Юры Багушэвіч, беларускі пісьменьнік, перакладчык
1921 — Рыгор Булацкі, беларускі пэдагог і гісторык, першы дэкан факультэту журналістыкі БДУ.
1934 — Аляксей Гардзіцкі, беларускі літаратуразнаўца.
1936 — Васіль Якавенка, беларускі празаік, публіцыст, грамадзкі дзеяч, першы старшыня аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту
У памяці
1821 — на выспе Святой Алены памёр Напалеон I Банапарт, францускі імпэратар.
1977 — памёр Людвіг Эрхард, нямецкі палітык і эканаміст, «бацька» пасьляваеннага нямецкага «эканамічнага цуду», канцлер Нямеччыны ў 1963-1966 гадах.