Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо больш за 100 сьмерцяў ад COVID-19 у Беларусі. Лукашэнка пра парад: «Людзей будзе шмат» Вынікі 4 траўня


Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 4 траўня

  • Плюс 784 інфікаваныя і 4 памерлыя. У Беларусі прызналі 17 489 выпадкаў COVID-19 і 103 сьмерці
  • «Заганяць ня будзем. Але людзей будзе шмат», — Лукашэнка пра парад 9 траўня
  • «Гэта ня толькі невуцтва, але і злачынства». Шушкевіч, Грыб і Чыгір выступілі супраць параду на 9 траўня
  • Міністар здароўя Каранік абяцаў «перадышку» лекарам у Віцебску
  • На Магілёўшчыне ўспышка каранавірусу ў Чэрыкаўскім раёне. Жыхароў заклікаюць не выходзіць на вуліцу, закрылі школы
  • Пракапеня заклікаў да агульнанацыянальнага флэшмобу ў гонар мэдыкаў
  • Кіраўнікі дзяржаў Эўразьвязу і іншых краін праводзяць віртуальны саміт з мэтай сабраць сем з паловай мільярдаў эўра на барацьбу з каранавірусам
  • У Польшчы аднавілі працу гандлёвыя цэнтры, музэі і гатэлі
  • З 11 траўня ва Ўкраіне часткова зьмякчаць карантын: адкрыюць паркі, музэі і тэрасы рэстаранаў
  • Шэраг краін узмацнілі перасьлед журналістаў, якія асьвятляюць тэмы, зьвязаныя з COVID-19, паведамляе Камітэт абароны журналістаў і СМІ
  • Японскія ўлады падоўжылі надзвычайнае становішча да 31 траўня
  • Італьянская вакцына ад каранавірусу пасьпяхова прайшла выпрабаваньні на мышах
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG