Зь сёньняшняга дня ў Польшчы адкрытыя гандлёвыя цэнтры, рэабілітацыйныя ўстановы, бібліятэкі, музэі і галерэі мастацтва, паведамляе Польскае радыё.
Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
Варшава здымае чарговыя абмежаваньні, уведзеныя некалькі тыдняў таму ў сувязі з пандэміяй каранавірусу. Аб’екты адкрываюцца пры адной важнай умове: на 15 квадратных мэтраў можа знаходзіцца толькі адзін кліент. Абмежаваньні здымаюцца пры ўмове захаваньня жорсткіх санітарных нормаў. Ад 6 траўня адкрыюць дзіцячыя садкі і ясьлі.
Таксама сёньня ўзнавілі працу некаторыя чыгуначныя маршруты паміж польскімі гарадамі. Яшчэ ня езьдзяць міжнародныя цягнікі.
Чарговы этап адмены абмежаваньняў будзе датычыць адкрыцьця кінатэатраў, пунктаў грамадзкага харчаваньня (цяпер яны працуюць толькі ў сыстэме «з сабою»), цырульняў і іншых абʼектаў гандлю і ўстаноў, якія робяць паслугі насельніцтву.