Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўнага лекара віцебскага шпіталя звольнілі пасьля публікацыі на Tut.by. Міністэрства здароўя: сувязі няма


Сяргей Лазар, архіўнае фота
Сяргей Лазар, архіўнае фота

У Віцебску 30 красавіка звольнілі з пасады галоўнага лекара гарадзкой клінічнай лякарні хуткай мэдычнай дапамогі, дэпутата гарсавету Сяргея Лазара. Пра гэта Tut.by паведамілі супрацоўнікі гэтай мэдычнай установы.

УЖЫВУЮ Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Некаторыя мэдыкі лічаць, што звальненьне галоўнага лекара зьвязана з публікацыяй на найбуйнейшым інтэрнэт-партале Беларусі, якая расказала аб працы лекараў і мэдсёстраў у «бруднай зоне» шпіталя хуткай дапамогі падчас эпідэміі каранавірусу.

У Міністэрстве аховы здароўя Tut.by сказалі, што разрыў працоўных адносін з гэтым не зьвязаны.

«Працоўныя адносіны спынены паводле пагадненьня бакоў, публікацыя на інтэрнэт-рэсурсе ня мае дачыненьня да гэтай сытуацыі», — паведаміла прэс-сакратар міністэрства Юлія Барадун.

Сам Сяргей Лазар ня стаў камэнтаваць звальненьня.

55-гадовы спэцыяліст узначальваў віцебскі шпіталь хуткай дапамогі з 2015 году.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG