Лінкі ўнівэрсальнага доступу

+37% за тыдзень. Беларусь абагнала ўсіх суседзяў па тэмпах распаўсюду каранавірусу. ІНФАГРАФІКА


Пры гэтым, паводле афіцыйнай статыстыкі, сьмяротнасьць ад COVID-19 у Беларусі застаецца адной з самых нізкіх.

Прырост агульных выпадкаў захворваньня на COVID-19 у Беларусі і суседзяў за шэсьць дзён (з 24 красавіка) выглядае наступным чынам:

  • Беларусь — 37%
  • Расея — 35%
  • Украіна — 26,5%
  • Польшча — 15,8%
  • Латвія — 8,6%

Графік клікабэльны: можна прыбіраць краіны і параўноўваць дзьве ці тры, для гэтага трэба націснуць на кружочкі каля краін

У Літве мэтодыку падліку агульнай колькасьці захварэлых зьмянілі. Да 28 красавіка там улічвалі не агульную колькасьць хворых, а колькасьць станоўчых вынікаў тэстаў у лябараторыях. Таму з 28 красавіка агульная колькасьць хворых у Літве зьменшылася.

Нягледзячы на вялікі рост агульнай колькасьці выпадкаў, у Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі, сьмяротнасьць застаецца адной з самых нізкіх сярод суседзяў. Ніжэй толькі ў Літве і Латвіі, дзе і агульная колькасьць хворых меншая ў дзясятак разоў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG