Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цывільных спэцыялістаў Вайсковай акадэміі пацьвердзілі Covid-19


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У цывільных спэцыялістаў Вайсковай акадэміі пацьвердзілі каранавірус. На момант выяўленьня хваробы яны былі на самаізаляцыі. Пра гэта піша Tut.by са спасылкай на прадстаўніцу Міністэрства абароны Натальлю Гаўрусік.

«На мінулым тыдні стала вядома, што ў некалькіх цывільных спэцыялістаў Вайсковай акадэміі тэст на каранавірус даў станоўчы вынік. Сярод іх, напрыклад, кадравік. Да таго моманту гэтыя супрацоўнікі ўжо знаходзіліся дома на самаізаляцыі, то бок праз тэмпэратуру і іншыя сымптомы яны ўжо нейкі час не хадзілі на працу», — сказала Гаўрусік.

Паводле Гаўрусік, у навучальнай установе адмянілі заняткі і праводзяць дэзынфэкцыю.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG