Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбуйнейшую аграрную выставу Беларусі перанесьлі на восень у сувязі з каранавірусам


Сельскагаспадарчая выстава "Белагра-2019"
Сельскагаспадарчая выстава "Белагра-2019"

Міжнародныя спэцыялізаваныя выставы «Белагра- 2020», «Белфэрма», «Белпрадукт», «Харчовая індустрыя» пераносяцца на 1-5 верасьня, паведамляюць арганізатары.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Першапачаткова плянавалася, што найбуйнейшая выстава дасягненьняў аграрнай галіны краіны пройдзе 2–6 чэрвеня ў Менскім футбольным манэжы. Паседжаньне аргкамітэту правядзеньня 30-й міжнароднай выставы «Белагра – 2020» адбылося 28 лютага ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчаваньня, узначаліў яго намесьнік прэм’ер-міністра Уладзімер Дворнік.

Аднак пандэмія каранавірусу зрушыла графік, узгоднены дзяржаўнымі ведамствамі.

«Меры, якія прымаюцца на супрацьдзеяньне распаўсюду каранавірусу, абавязваюць нас разам зь іншымі арганізатарамі выставаў па ўсім сьвеце пайсьці на такі крок. Выказваем надзею, што неўзабаве мы вернемся да нармальнага рытму працы і жыцьця. Здароўе нашых кліентаў і партнэраў зьяўляецца найважнейшым прыярытэтам», — адзначаюць арганізатары і запрашаюць на імпрэзу ўвосень.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG