Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як згарэла вёска ў чарнобыльскай зоне. Дакумэнтальны фільм Радыё Свабода


Пажарнік гасіць агонь у 30-кілямэтровай зоне каля Чарнобыльскай АЭС. Красавік 2020 году
Пажарнік гасіць агонь у 30-кілямэтровай зоне каля Чарнобыльскай АЭС. Красавік 2020 году

Украінская служба Радыё Свабода зьняла дакумэнтальны праект «Чарнобыль. Зона. 21 стагодзьдзе». У ім можна ўбачыць унікальныя кадры пажару ў чарнобыльскай зоне, літаральна «знутры», вачыма відавочцаў.

Гэта адбылося ў красавіку 1996 году. У той час згарэла вёска Тоўсты Лес, жыхары якой былі выселеныя пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. Сьведкамі пажару былі былыя жыхары вёскі, якія раз на год, у дні памінаньня, наведвалі свае закінутыя дамы і могілкі, дзе пахаваныя іх сваякі.

Сярод іншага, згарэў драўляны храм, пабудаваны ў 1760 годзе. Ліна Кастэнка, украінская паэтка і журналістка, якой сёлета споўнілася 90 гадоў, заклікала чыноўнікаў і палітыкаў захаваць гэтую царкву і неаднаразова ўдзельнічала ў навуковых экспэдыцыях, якія ратавалі помнікі культуры чарнобыльскай зоны.

Журналісты Радыё Свабода адшукалі людзей, якія калісьці жылі ў вёсцы Тоўсты лес, а таксама паразмаўлялі з удзельнікамі экспэдыцый на Чарнобыльскае Палесьсе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG