Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы рэкорд: плюс 873 інфікаваныя. Лукашэнка: карантын не патрэбны. Вынікі 26 красавіка


Пратэст супраць акумулятарнага завода ў Берасьці, 26 красавіка 2020
Пратэст супраць акумулятарнага завода ў Берасьці, 26 красавіка 2020

Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 26 красавіка.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

  • Усяго ў сьвеце зарэгістравана 2,8 мільёна выпадкаў захворваньня. Больш за 200 тысяч чалавек памерлі
  • Рэкордны прырост за дзень — 873. Колькасьць выпадкаў каранавірусу ў Беларусі перавысіла 10 тысяч
  • Аляксандар Лукашэнка паўтарыў, што неабходнасьці ў карантыне ў Беларусі няма
  • Інтэрнат № 17 БНТУ вызвалілі для разьмяшчэньня студэнтаў хворых на COVID-19
  • У Беларусі могуць пасунуцца тэрміны ўступнай кампаніі ў ВНУ
  • Ва Ўкраіне каранавірус пацьвердзілі ў 1 676 мэдыкаў
  • Ва Ўхані, адкуль пачалася эпідэмія каранавірусу, зь лякарняў выпісалі ўсіх пацыентаў з COVID-19
  • У Таджыкістане вырашылі з прычыны пандэміі прыпыніць футбольны чэмпіянат. У Беларусі працягваюць

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG